РусскийEnglishБелорусский

Факультэт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў

ОПРОС

Пример опроса (вопрос)





Кафедра гуманітарных дысцыплін

Кафедра гуманітарных дысцыплін была заснавана ў студзені 1995 года. За ёй замацавана 27 дысцыплін гуманітарна­грамадскага цыкла. На кафедры працуе 25 высокакваліфікаваных педагогаў, большасць з якіх — аўтары падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў для ВНУ.

За гады існавання кафедры на ёй працавалі і зараз працуюць вядучыя педагогі БДУ, БДПУ імя М. Танка, БНТУ, Акадэміі МУС, Інстытута філасофіі АН Беларусі, Нацыянальнага інстытута адукацыі Рэспублікі Беларусь, Беларускага аграрна­тэхнічнага універсітэта, прадстаўнікі Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь: доктар філасофскіх навук прафесар С. Вінакурава, доктар філасофскіх навук прафесар В. Салееў, доктар псіхалагічных навук прафесар В. Секун, доктар педагагічных навук прафесар А. Зубра; дацэнты Г. Адамовіч, М. Малько, С. Кузьміна, В. Нагорнаў, В. Ізох, І. Крук, М. Арцюшэнка, М. Анцыповіч, М. Жлутка; старшыя выкладчыкі А. Мякоціна, Н. Пан, Я. Шырокава, І. Баннікава, А. Булатая, А. Анісько і іншыя.

Кафедра таксама навучае рускай мове і дапамагае ў навучанні замежных краін. Пры яе дапамозе падрыхтаваны спецыялісты ў галінах театральнага, выяўленчага і дэкаратыўна­прыкладнога відаў мастацтва для шэрагу замежных краін: Мексікі, Сірыі, Йемена, Паўднёвай Карэі, Лівана, Афганістана, Сьера­Леоне, Польшчы, Грэцыі, Манголіі, Малі, Балгарыі, Кіпра, Кітая.

На працягу апошніх гадоў прафесарска­выкладчыцкі калектыў кафедры заняты распрацоўкай навуковай тэмы «Актуальныя праблемы выкладання сацыяльна­гуманітарных дысцыплін у творчай ВНУ».

З моманту заснавання кафедры на працягу многіх гадоў ёй загадваў кандыдат філалагічных навук дацэнт С. Лакішык. У цяперашні час кафедрай загадвае дацэнт М. Жлутка.

Copyright © 2007 БелАИ
  • Пожалуйста, не забывайте ссылаться на нас при перепечатке материалов.

  • Проспект Независимости, 81,
    Минск, 220012, Республика Беларусь
  • разработка сайта: Softconveyer