Кафедра фізвыхавання
Фізічная культура — дысцыпліна, якая спрыяе рашэнню задач фарміравання агульнай культуры і прафесійнага майстэрства сучаснага высокакваліфікаванага спецыяліста.
Кафедра ажыццяўляе метадычную, навуковадаследчую работу па накірунку дзейнасці, праводзіць масавыя фізкультурнааздараўленчыя мерапрыемствы, скіраваныя на ўмацаванне здароўя студэнтаў, іх духоўнае, маральнае і фізічнае развіццё, рэалізацыю творчых здольнасцей, стварае ўмовы для падтрымкі здаровага ладу жыцця.
Кафедра фізвыхавання заснавана ў 2002 годзе. Багаты вопыт спартыўнай дзейнасці ў мінулыя часы і доўгатэрміновы стаж педагагічнай работы выкладчыкаў кафедры дазваляюць праводзіць заняткі на высокім метадычным узроўні.
На кафедры працуюць К. Мянькова, старшы выкладчык, майстар спорту СССР па легкай атлетыцы; В. Прохарава, старшы выкладчык, майстар спорту СССР па фехтаванні; В. Кавалёў, загадчык кафедры ад часу яе заснавання.