Кафедра гісторыі і тэорыі мастацтваў
У 1945 годзе ў Беларускім тэатральным інстытуце была заснавана кафедра акцёрскага майстэрства і тэатразнаўства. Яе ўзначаліў вядомы беларускі драматург, рэжысёр, адзін з заснавальнікаў нацыянальнага тэатра, народны артыст Беларусі прафесар Е. Міровіч (сапр. Дунаеў). З 1953 года кафедра мела назву «кафедра гісторыі мастацтваў, мовы і літаратуры», з 1986 года, калі адбылася перадача выкладання прадметаў філалагічнага цыкла на кафедру гуманітарных дысцыплін, яна была перайменавана ў кафедру гісторыі і тэорыі мастацтваў.
Кафедрай загадвалі вядомыя ў краіне вучоныя — мастацтвазнаўцы, тэатразнаўцы, літаратуразнаўцы. Сярод іх кандыдат філалагічных навук дацэнт С. Карабан (1953—1956), доктар мастацтвазнаўства прафесар М. Кацар (1956—1958), мастацтвазнаўца П. Нікіфараў (1958—1967), кандыдат філалагічных навук дацэнт Н. Федзюкова (1967—1972), доктар мастацтвазнаўства прафесар А. Сабалеўскі (1972—1989), кандыдат мастацтвазнаўства прафесар М. Раманюк (1989—1996), М. Баразна (1996—1998), кандыдат мастацтвазнаўства дацэнт Б. Лазука (1998—1999). З 1999 года кафедру ўзначальвае тэатразнаўца В. Іваноўскі.
У розныя часы на кафедры працавалі вядомыя дзеячы літаратуры і мастацтва: прафесар А. Ус, музыказнаўца І. Нісневіч, членкарэспандэнт НАН Беларусі доктар мастацтвазнаўства прафесар У. Няфёд, дактары мастацтвазнаўства прафесары Л. Дробаў, Г. Барышаў, В. Шматаў.
Выкладчыкі кафедры вядуць заняткі па мастацтвазнаўчых дысцыплінах на ўсіх факультэтах Акадэміі — тэатральным, мастацкім, дызайну і дэкаратыўнапрыкладнога мастацтва. Як выпускаючая кафедра гісторыі і тэорыі мастацтваў рыхтуе спецыялістаў у галіне мастацтвазнаўства па такіх спецыялізацыях, як мастацтвазнаўства (выяўленчае мастацтва і архітэктура), тэатразнаўства (гісторыя і тэорыя тэатра, арганізацыя і кіраванне тэатральнай дзейнасцю), кінатэлезнаўства. Па гэтых жа накірунках кафедрай вядзецца падрыхтоўка магістрантаў і аспірантаў.
Свае галоўныя мэты кафедра бачыць у фарміраванні ў будучых спецыялістаў глыбокіх ведаў у галіне нацыянальнага і сусветнага мастацтва, эстэтыкі, у далучэнні іх да нацыянальнай культурнай спадчыны, якая мае найбагацейшыя традыцыі, шматвяковую гісторыю, выдатна ўпісаную ў кантэкст развіцця сусветнай творчай практыкі і навуковай думкі.
Кафедра паспяхова дасягае гэтых мэтаў дзякуючы выдатнаму прафесарскавыкладчыцкаму складу. Сёння ў штаце кафедры працуюць заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь кандыдат мастацтвазнаўства прафесар Э. Герасімовіч; кандыдат мастацтвазнаўства прафесар Э. Петэрсон; кандыдаты мастацтвазнаўства дацэнты Я. Шунейка, Л. Зайцава, Г. Шымялевіч, кандыдаты мастацтвазнаўства Н. Валанцэвіч, А. Бохан. Плённа супрацоўнічаюць з кафедрай рэктар Акадэміі доктар мастацтвазнаўства прафесар Р. Смольскі і прарэктар па навуковай рабоце кандыдат мастацтвазнаўства дацэнт М. Баразна, а таксама вядомыя вучоныя з інстытутаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і выкладчыкі іншых ВНУ: дактары мастацтвазнаўства прафесары А. Сабалеўскі, В. Высоцкая, А. Красінскі, В. Нячай, Я. Сахута; доктар філасофскіх навук прафесар У. Конан; доктар мастацтвазнаўства В. Жук; доктар філалагічных навук Н. Фральцова; кандыдат мастацтвазнаўства прафесар Т. Гаробчанка; кандыдаты мастацтвазнаўства дацэнты Н. Юўчанка, А. Карпілава, А. Атраховіч, Г. Барвенава, І. Алексніна; кандыдаты мастацтвазнаўства В. Кляўзэ, Л. Клімовіч, Г. Лаўрэцкі; кандыдат філасофскіх навук В. Іўчанка; кандыдат гістарычных навук дацэнт І. Кузняцоў; кандыдат гістарычных навук М. Чарняўскі; заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь дырэктар Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М. Горкага Э. Герасімовіч; мастакісцэнографы Д. Мохаў і А. Касцючэнка.