Кафедра тэорыі і гісторыі дызайну
У мэтах павышэння эфектыўнасці выкладання агульнапрафесійных дысцыплін і тэарэтычнай падрыхтоўкі студэнтаў і магістрантаў факультэта дызайну і дэкаратыўнапрыкладнога мастацтва (ФД і ДПМ), а таксама аспірантаў па спецыяльнасці тэхнічная эстэтыка і дызайн у 2003 годзе на факультэце дызайну і дэкаратыўнапрыкладнога мастацтва Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў створана кафедра тэорыі і гісторыі дызайну. Кафедру ўзначаліла кандыдат мастацтвазнаўства дацэнт К. Стрыкелева.
З 2005 года кафедрай кіруе кандыдат філасофскіх навук дацэнт В. І. Каламіец.
Галоўная задача кафедры — забеспячэнне высокага ўзроўню выкладання тэарэтычных і прапедэўтычных дысцыплін на факультэце, правядзенне тэарэтычных даследаванняў па праблемах дызайну, навуковаметадычная работа і падрыхтоўка аспірантаў па спецыяльнасці тэхнічная эстэтыка і дызайн.
Кафедра праводзіць актыўную работу па ўдасканаленні зместу і методыкі выкладання тэарэтычных і прапедэўтычных дысцыплін на факультэце, арганізуе навуковыя, навуковаметадычныя семінары і канферэнцыі. Асаблівая ўвага на кафедры надаецца навучанню студэнтаў камп’ютэрным тэхналогіям.
У цяперашні час на кафедры працуюць кандыдат філасофскіх навук дацэнт В. Каламіец; кандыдат філасофскіх навук дацэнт Л. Бярозкіна; кандыдат мастацтвазнаўства дацэнт кафедры У. Маісееў; кандыдат мастацтвазнаўства дацэнт К. Стрыкелева; старшы выкладчык В. Свентахоўскі; выкладчыкі В. Бугаенка, В. Вітчанка, П. Ганчароў, А. Жыгоцкая, І. Ляднёў, І. Купрыенка, В. Палескава.