РусскийEnglishБелорусский

Факультэт дызайну і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва

ОПРОС

Пример опроса (вопрос)





Кафедра касцюма і тэкстылю

Мастацтва беларускага касцюма і тэкстылю мае глыбокія карані і багатыя традыцыі. Яно нацыянальнае па сваёй прыродзе, бо нараджалася са звычаяў, абрадаў і традыцый народа.

Сучасная школа мадэліравання адзення і мастацкага ткацтва, якая сфарміравалася на кафедры касцюма і тэкстылю Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, грунтуецца на глыбокіх традыцыях нацыянальнай культуры і на творчых дасягненнях сучасных прафесійных мастакоў.

У 1961 годзе пры кафедры дэкаратыўна­прыкладнога мастацтва Беларускага дзяржаўнага тэатральна­мастацкага інстытута было створана аддзяленне мастацкага афармлення тканін. У 1964 годзе гэта аддзяленне стала асобнай кафедрай — мадэліравання адзення і мастацкага ткацтва. Узначаліў кафедру мастак І. Утарушын. У 1967—1977 гг. кафедрай кіраваў народны мастак Беларусі кандыдат мастацтвазнаўства П. Масленікаў. У розныя гады тут працавалі мастакі А. Бельцюкова, С. Васільева­Паўловіч, С. Жыбуля, С. Кошава і іншыя. У 1977 годзе кафедра была расфарміравана, а спецыялізацыя перанесена ў Віцебскі тэхналагічны інстытут.

У канцы 1980­х гадоў у сувязі з пераменамі ў грамадстве і развіццём індывідуальнага прадпрымальніцтва ўзнікла неабходнасць у папаўненні новымі кадрамі мастакоў па тэкстылю і касцюму. У 1989 годзе на базе кафедры дэкаратыўна­прыкладнога мастацтва была адноўлена спецыяльнасць мастацкае ткацтва і мадэліраванне касцюма, а ў 1993 годзе была створана кафедра мадэліравання адзення і мастацкага ткацтва. Узначаліла кафедру і па сённяшні дзень ёю кіруе вядомая мастачка лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь дацэнт В. Бартлава. Поплеч з ёю працуюць вядомыя дзеячы культуры і мастацтва: дацэнты Ю. Піскун, Т. Шаблоўская, Г. Мяшкова; старшыя выкладчыкі М. Шчамялёва, П. Бондар, Т. Злоцкая; выкладчыкі А. Будрык, І. Мазюк, А. Васільева. Сярод выпускнікоў кафедры ёсць такія вядомыя дзеячы ў галінах мастацтва, мастацтвазнаўства і педагагічнай практыкі, як лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Н. Пілюзіна; кандыдаты мастацтвазнаўства прафесар М. Раманюк і дацэнты Я. Шунейка, Л. Маленка; мастакі Л. Пятруль, Г. Юрэвіч, Л. Рулёва, Г. Крываблоцкая і іншыя.

Выпускнікі кафедры апошніх гадоў актыўна ўдзельнічаюць у мастацкім і культурным жыцці краіны, займаюць прызавыя месцы на прэстыжных рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах і фестывалях, паспяхова працуюць на прадпрыемствах, ва ўстановах адукацыі, у галінах тэатральнага і сцэнічнага касцюма, аўтарскага габелена і мастацкага ткацтва. Тут варта назваць імёны: Ж. Капуснікава, Т. Карака, В. Аднаконная, Л. Обадава, А. Лукіна, І. Калпашнікава, В. Самошчанка, Т. Коцес.

Кафедра касцюма і тэкстылю мае грунтоўны патэнцыял для стварэння і развіцця новых накірункаў у галіне дызайну і дэкаратыўна­прыкладнога мастацтва.

Copyright © 2007 БелАИ
  • Пожалуйста, не забывайте ссылаться на нас при перепечатке материалов.

  • Проспект Независимости, 81,
    Минск, 220012, Республика Беларусь
  • разработка сайта: Softconveyer