Кафедра графічнага дызайну
Кафедра графічнага дызайну была створана ў 1977 годзе, калі пачалася падрыхтоўка дызайнераў па спецыяльнасцях прамысловая графіка і ўпакоўка, праектаванне выставак і рэкламы. Працэсы ўдасканалення навуковаметадычнай базы кафедра скіроўвае на больш эфектыўную падрыхтоўку спецыялістаў у галіне прыкладнога графічнага і афарміцельскага відаў мастацтва.
У 1988 годзе адбылася рэарганізацыя кафедры. Яна атрымала назву «Выяўленчыя сродкі агітацыі і рэкламы». З 1991 года была распачата падрыхтоўка па новых спецыялізацыях: знешнегандлёвая рэклама і графічны дызайн. Творчы і педагагічны вопыт выкладчыкаў кафедры, якія распрацавалі арыгінальную методыку выкладання такіх дысцыплін, як шрыфт, колеразнаўства, графічнае праектаванне, фотаграфіка, дазваляе паспяхова ажыццяўляць падрыхтоўку высокакваліфікаваных спецыялістаў. Высокі ўзровень прафесарскавыкладчыцкага складу пацвярджаюць выданні «Асновы шрыфтавой графікі», «Мелодыі каліграфа» П. Семчанкі, «Колеразнаўства» Л. Міронавай.
У 2003 годзе прайшла чарговая рэарганізацыя, і кафедра атрымала назву «Графічны дызайн». Распачалася падрыхтоўка па новых спецыялізацыях: тэлерэклама, фотаграфіка.
У цяперашні час кафедру ўзначальвае дацэнт В. Семянько. На кафедры працуюць кандыдат архітэктуры прафесар Л. Міронава; дацэнты Э. Жакевіч, У. Цярэнцьеў; старшыя выкладчыкі У. Васюк, Ю. Тарэеў, А. Шчэпетаў, В. Харытоненка; выкладчыкі Г. Хмыз, У. Даўгяла, Н. Кароткіна.