Кафедра інтэр’ера і абсталявання
Праектаванне інтэр’ераў і іх абсталявання як у мінулым, так і сёння — складаная задача, якая патрабуе комплекснага падыходу і адпаведнай спецыяльнай падрыхтоўкі.
Першы набор студэнтаў на спецыялізацыю праектаванне мэблі адбыўся ў 1961 годзе на кафедры дэкаратыўнапрыкладнога мастацтва Беларускага дзяржаўнага тэатральнамастацкага інстытута, а ў 1963 годзе на той самай кафедры быў ажыццёўлены набор на спецыялізацыю праектаванне інтэр’ера. Праз год на аснове дзвюх спецыялізацый была заснавана самастойная кафедра інтэр’ера і абсталявання, назва якой захоўваецца да гэтага часу. На пасаду загадчыка кафедры быў запрошаны заслужаны архітэктар Рэспублікі Беларусь В. Гусеў (1964—1977). Станаўленне кафедры праходзіла ў рэчышчы агульных працэсаў, што мелі месца ў дэкаратыўнапрыкладным мастацтве 60х гадоў. У першым складзе кафедры працавалі дацэнт І. Харламаў, старшы выкладчык М. Рой, выкладчык М. Мініна, І. Атраховіч, В. Сіманёнак, Л. Каджар і іншыя.
У 1967 годзе адбыўся першы выпуск дызайнераў па праектаванні мэблі, а ў 1968ым — дызайнераў па пректаванні інтэр’ера, якім давялося стаць аднымі з першых прафесійных дызайнераў у Беларусі ў гэтых галінах, а асобным — і першымі выкладчыкамі кафедры. У гэтыя гады кафедра набывала метадычны і педагагічны вопыт, папаўнялася новымі выкладчыкамі — практыкамі і тэарэтыкамі, сярод якіх былі Н. Аладава, Р. Клімін, А. Крывянок, У. Лагуноўскі і іншыя.
За час існавання кафедры падрыхтавана каля пяцісот прафесійных дызайнераў інтэр’ера і мэблі. Сярод іх заслужаны работнік прамысловасці М. Макарэвіч, вядучыя мастакі дэкаратыўнапрыкладнога мастацтва і дызайну В. Даўгяла, А. Отчык, У. Капшай, Л. Пяхоцкі, Д. Мохаў, А. Чарнышоў, І. Чухраеў, Г. СакалоўКубай, В. Чайка і іншыя.
У розныя гады кафедрай загадвалі вопытныя спецыялісты: заслужаны архітэктар Рэспублікі Беларусь С. Баткоўскі (1977—1989), дацэнт Л. Дзягілеў (1989—1992), (1997—2000), дацэнт А. Крывянок (1992—1993), прафесар Н. Аладава (1994—1997).
Сёння на кафедры інтэр’ера і абсталявання працуюць прафесар Н. Аладава, дацэнты Р. Клімін, А. Крывянок, выкладчык І. Мельнік. Старэйшае пакаленне перадае свой вопыт маладым выпускнікам Акадэміі: Ю. Мазурыну, Ю. Аруцюнян, Р. Ключнікаву, Ю. Ермаковіч. З 2001 года кафедру ўзначальвае дацэнт М. Шыкаў.