РусскийEnglishБелорусский

Художественный факультет

ОПРОС

Пример опроса (вопрос)





Кафедра малюнка

Кафедра малюнка заснавана ў кастрычніку 1957 года. Ля яе вытокаў стаялі вядучыя майстры жывапісу і графікі: В. Волкаў, А. Казлоўскі, У. Стэльмашонак, У. Грамыка, А. Мазалёў, Ф. Дарашэвіч, Ф. Бараноўскі. Значны ўклад у развіццё школы малюнка ўнеслі такія вядомыя майстры беларускага мастацтва, як А. Кашкурэвіч, В. Шаранговіч, П. Любамудраў.

Асновай акадэмічнага навучання з’яўляецца малюнак з натуры. У працэсе малявання з натуры вывучаюцца асноўныя заканамернасці ўспрымання і пабудовы формы, прапорцый, святлаценю, перспектывы і анатоміі чалавека; развіваецца разуменне залежнасці характару пабудовы знешняй формы ад характару ўнутранай будовы аб’екта. Важнае месца займаюць пытанні кампазіцыі. Штогод вядзецца карэкціроўка праграм, скіраваная на ўдасканаленне методыкі выкладання, распрацоўку новых заданняў, якія адлюстроўваюць спецыфіку выпускаючых кафедраў.

У 1986—1995 гг. кафедру ўзначальваў заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі прафесар У. Тоўсцік, 1995—2002 гг. — дацэнт В. Нямцоў, 2002 г. — зноў У. Тоўсцік. У склад педагогаў кафедры ўваходзяць знакамітыя беларускія мастакі: прафесар В. Нямцоў; дацэнты А. Назарэнка, В. Ясюк, А. Велікжанін, У. Ганчарук, М. Шкробат; выкладчык К. Харанека. Перспектыву выкладае дацэнт Л. Пералыгіна, пластычную анатомію — старшы выкладчык Н. Казлоўская, методыку выкладання спецдысцыплін — выкладчык Т. Шурмялевіч.

Copyright © 2007 БелАИ
  • Пожалуйста, не забывайте ссылаться на нас при перепечатке материалов.

  • Проспект Независимости, 81,
    Минск, 220012, Республика Беларусь
  • разработка сайта: Softconveyer