Кафедра жывапісу
Значнай падзеяй у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва стала заснаванне ў 1953 годзе кафедры выяўленчага мастацтва ў Беларускім тэатральнамастацкім інстытуце. У гэтым жа годзе адбыўся першы набор студэнтаў на спецыялізацыю станковы жывапіс, а з 1956 года пачалася падрыхтоўка і па спецыялізацыі тэатральнадэкарацыйны жывапіс, што ў сваю чаргу абумовіла стварэнне ўласна кафедры жывапісу, якая вядзе адлік часу свайго існавання з 1957 года. Кафедру ўзначаліў народны мастак Беларусі Віталь Цвірка. У 1959 годзе адбыўся першы выпуск мастакоўжывапісцаў, у 1962ім — мастакоў тэатра, якія атрымалі вышэйшую прафесійную адукацыю ў Беларусі.
У наступныя гады кафедрай загадвалі: народны мастак Беларусі І. Ахрэмчык, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь П. Крохалеў, дацэнт А. Марачкін, дацэнт В. Герасімаў. З 2001 года кафедру ўзначальвае народны мастак Беларусі прафесар М. Данцыг, які працуе на мастацкім факультэце акадэміі з 1958 года.
З цягам часу пашырыліся кірункі навучання. Да спецыялізацыі станковы жывапіс дадаліся іншыя: у 1963 годзе — тэатральнадэкарацыйны жывапіс (кваліфікацыя «мастак драмтэатра»), у 1993ім — выяўленчае рашэнне фільма (кваліфікацыя «мастак кіно»), у 1994ым — тэатральнадэкарацыйны жывапіс (кваліфікацыя «мастак тэатра лялек»).
Значны ўклад у педагагічную дзейнасць кафедры ўнеслі народныя мастакі Беларусі В. Волкаў, А. Марыкс, Я. Чамадураў, П. Масленікаў, В. Грамыка, Б. Герлаван; заслужаныя дзеячы мастацтваў Рэспублікі Беларусь Н. Воранаў, У. Сухавераў, Х. Ліўшыц і іншыя.
За час існавання кафедры на ёй падрыхтавана больш за 350 спецыялістаў па названых накірунках. Выпускнікі кафедры: народныя мастакі Беларусі В. Грамыка, Л. Шчамялёў, Г. Паплаўскі, Б. Герлаван; заслужаныя дзеячы мастацтваў Рэспублікі Беларусь Б. Аракчэеў, І. Рэй, І. Ціханаў, М. Казакевіч, У. Гоманаў, Л. Дударэнка, М. Апіёк, Б. Казакоў, А. Бараноўскі, В. Сумараў, У. Уродніч, У. Тоўсцік; вядомыя мастакі М. Залозны, У. Кожух, І. Бархаткоў, А. Задорын, Р. Заслонаў і многія іншыя.
На сённяшні дзень кафедра жывапісу рыхтуе высокакваліфікаваных спецыялістаў па спецыяльнасці жывапіс з наданнем адной з кваліфікацый: мастакжывапісец, мастак тэатра, мастак фільма.
Менавіта выпускнікі кафедры вызначаюць на сённяшні дзень асноўныя тэндэнцыі і характэрныя рысы развіцця беларускай школы жывапісу і сцэнаграфічнага мастацтва. Амаль усе яны актыўныя члены Беларускага саюза мастакоў, многія з іх працуюць педагогамі ў мастацкіх школах, ліцэях, вучылішчах і вышэйшых навучальных установах Беларусі і за яе межамі.