РусскийEnglishБелорусский

Театральный факультет

ОПРОС

Пример опроса (вопрос)





Тэатр­студыя імя Е. Міровіча

Кафедра кінатэлемастацтва — адна з самых маладых у Акадэміі. Створана яна ў маі 1994 года, а свой гістарычны пачатак бярэ з 1974 года, калі на тэатральным факультэце пачалася падрыхтоўка па спецыялізацыі рэжысёр тэлебачання з дзённай і завочнай формамі навучання. Для выкладання спецыяльных дысцыплін былі запрошаны творчыя работнікі Беларускага тэлебачання, выпускнікі Беларускага дзяржаўнага тэатральна­мастацкага інстытута: заслужаныя дзеячы мастацтваў Рэспублікі Беларусь В. Карпілаў і У. Станкевіч, вопытныя рэжысёры У. Траццякоў і В. Басаў.

Галоўная задача кафедры — падрыхтоўка нацыянальных кадраў для ўсіх накірункаў кінатэлемастацтва і радыё. З першых дзён кафедру ўзначальвае заслужаны дзеяч мастацтваў, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь прафесар У. Забэла.

У розныя гады на кафедры працавалі: народны артыст СССР, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР В. Тураў, народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь В. Дашук, народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь М. Пташук, заслужаны дзеяч мастацтваў Таджыкскай ССР М. Касымава, кандыдат мастацтвазнаўства дацэнт Я. Громаў, дацэнты І. Рэмішэўскі, І. Волчак, У. Васінеўскі, А. Залётнеў, А. Яфрэмаў, педагогі В. Арлоў і Б. Шадурскі.

У цяперашні час на кафедры працуюць: лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР дацэнт А. Суханава; кандыдат мастацтвазнаўства дацэнт А. Чупрынскі, дацэнты П. Іваноў, Ю. Санжарэўскі, Н. Гапачка, В. Гаравы; педагогі В. Акімушкін, В. Гапачка, В. Скварцова, М. Гайдукевіч, В. Пестаў, С. Макарэй.

Copyright © 2007 БелАИ
  • Пожалуйста, не забывайте ссылаться на нас при перепечатке материалов.

  • Проспект Независимости, 81,
    Минск, 220012, Республика Беларусь
  • разработка сайта: Softconveyer