РусскийEnglishБелорусский

Театральный факультет

ОПРОС

Пример опроса (вопрос)





Кафедра сцэнічнай мовы і вакалу

Кафедра сцэнічнай мовы і вакалу была заснавана ў красавіку 1999 года ў выніку рэарганізацыі кафедры майстэрства акцёра.

Кафедра забяспечвае выкладанне такіх спецыяльных дысцыплін, як сцэнічная мова, асновы майстэрства вуснай мовы, тэхніка мовы, вакал, сольныя спевы, вакальны ансамбль, музычна­рытмічнае выхаванне, фартэпіяна, сальфеджыо на асноўных накірунках тэатральнага факультэта: акцёрскае мастацтва драматычнага тэатра і кіно, акцёрскае мастацтва музычнага тэатра, акцёрскае мастацтва тэатра лялек, рэжысура драмы, рэжысура тэатра лялек, рэжысура тэлебачання, мастацтвазнаўства, кінатэлезнаўства.

Значны ўклад у станаўленне і развіццё кафедры ўнеслі яе першая загадчыца і натхняльніца кандыдат мастацтвазнаўства прафесар А. Шагідзевіч і калектыў аднадумцаў у складзе заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь прафесара І. Кургана, кандыдата педагагічных навук прафесара А. Каляды, заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь прафесара кафедры Дз. Івановай, дацэнта кафедры А. Аляшкевіч, старшых выкладчыкаў А. Сандлер, С. Нікіфаравай і І. Кабанавай (з 2002 года кафедра працуе пад яе кіраўніцтвам).

Copyright © 2007 БелАИ
  • Пожалуйста, не забывайте ссылаться на нас при перепечатке материалов.

  • Проспект Независимости, 81,
    Минск, 220012, Республика Беларусь
  • разработка сайта: Softconveyer