РусскийEnglishБелорусский

Театральный факультет

ОПРОС

Пример опроса (вопрос)





Кафедра рэжысуры

Кафедра рэжысуры была створана ў красавіку 1999 года ў мэтах пашырэння новых спецыялізацый на тэатральным факультэце. 

Гістарычны пачатак кафедра бярэ з 1956 года, калі для падрыхтоўкі нацыянальных рэжысёрскіх кадраў у якасці кіраўніка быў запрошаны вядомы рускі рэжысёр і педагог, заслужаны дзеяч мастацтваў АССР дацэнт А. Яфрэмаў. У верасні 1961 года кафедру ўзначаліў буйнейшы майстар беларускага тэатра народны артыст Беларусі прафесар К. Саннікаў. У 1966 годзе ў склад кафедры была ўключана кафедра майстэрства акцёра, і загадваў ёю заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь дацэнт У. Маланкін. На працягу дзесяцігоддзяў кафедра рэжысуры і майстэрства акцёра перыядычна мяняла сваю назву, але ўвесь час дзве кафедры заставаліся ў адным складзе. 

У канцы XX стагоддзя было абвешчана аб адкрыцці новай структурнай адзінкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў — кафедры рэжысуры.  

Сярод выкладчыкаў кафедры былі такія знакамітыя асобы, як народны артыст Беларусі прафесар Д. Арлоў, народная артыстка Беларусі прафесар В. Рэдліх, народны артыст Расіі А. Даброцін, народны артыст Беларусі Г. Волкаў, заслужаны работнік культуры Рэспублікі Беларусь Б. Вішкароў, дацэнт Б. Дакутовіч.  

Рэжысёрскія кадры выхоўвалі народны артыст Рэспублікі Паўночная Асеція­Аланія М. Абрамаў, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь дацэнт Л. Манакова, дацэнты А. Андросік, Б. Утораў, А. Ляляўскі і іншыя.  

З 1999 года на кафедры працуюць народныя артысты Беларусі Б. Луцэнка, В. Раеўскі; заслужаны дзеяч мастацтваў Расійскай Федэрацыі А. Палухіна; заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь А. Яфрэмаў; кандыдат мастацтвазнаўства дацэнт Г. Галкоўская; заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Г. Давыдзька; заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Крым З. Белахвосцік; старшыя выкладчыкі Н. Мотлах, В. Палякова; выкладчык Г. Мельнікаў, а таксама вядомыя беларускія рэжысёры А. Гарцуеў, В. Катавіцкі, Р. Таліпаў, В. Грыгалюнас і многія іншыя. Узначальвае кафедру кандыдат мастацтвазнаўства дацэнт Р. Баравік.

Copyright © 2007 БелАИ
  • Пожалуйста, не забывайте ссылаться на нас при перепечатке материалов.

  • Проспект Независимости, 81,
    Минск, 220012, Республика Беларусь
  • разработка сайта: Softconveyer