РусскийEnglishБелорусский

Факультэт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў

ОПРОС

Пример опроса (вопрос)





Факультэт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў

Факультет заснаваны пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў 10 сакавіка 2005 года. Узначальвае факультэт прафесар кафедры дызайну Т. Шусцярняк.  

Факультэт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў ажыццяўляе навучанне асоб, якія маюць вышэйшую або сярэднюю спецыяльную адукацыю, шляхам залічэння іх на адзін з відаў курсаў: павышэння кваліфікацыі па індывідуальных праграмах і ў складзе груп (форма навучання — вочная; тэрмін навучання — 2 тыдні; пасля заканчэння выдаецца пасведчанне аб павышэнні кваліфікацыі дзяржаўнага ўзору); стажыроўкі па індывідуальных праграмах (форма навучання — вочная і завочная; тэрмін навучання — ад 5 да 8 месяцаў; пасля заканчэння выдаецца пасведчанне Акадэміі мастацтваў аб стажыроўцы); комплекснага навучання, у якое ўваходзяць стажыроўка і павышэнне кваліфікацыі па індівідуальных праграмах (форма навучання — завочная; тэрмін навучання — ад 5 да 8 месяцаў; пасля заканчэння выдаюцца пасведчанне Акадэміі мастацтваў аб стажыроўцы і пасведчанне аб павышэнні кваліфікацыі дзяржаўнага ўзору); перападрыхтоўкі кадраў у складзе груп (форма навучання — вячэрняя; тэрмін навучання — 18 месяцаў; пасля заканчэння выдаецца дыплом аб перападрыхтоўцы з наданнем адпаведнай кваліфікацыі).  

Асноўныя накірункі навучання на курсах павышэння кваліфікацыі і стажыроўкі: дызайн сродкаў вытворчасці, транспарту, вырабаў быту і бытавой тэхнікі; дызайн­праектаванне інтэр’ераў і мэблі; дызайн выставак і рэкламы; графічны дызайн і фотаграфіка; дызайн касцюма і тканін; дызайн віртуальнага асяроддзя; камп’ютэрныя анімацыйныя тэхналогіі і камп’ютэрная графіка; мастацкае праектаванне вырабаў з керамікі, шкла і металу; рэжысура; гукарэжысура; майстэрства акцёра.  

Перападрыхтоўка ажыццяўляецца па наступных спецыяльнасцях: дызайн­менеджмент; дызайн графічны; дызайн выставак і гандлёвых экспазіцый; дэкаратыўна­прыкладное мастацтва; мастацкае афармленне інтэр’ераў; рэжысура; гукарэжысура.  

Форма навучання — платная.


Copyright © 2007 БелАИ
  • Пожалуйста, не забывайте ссылаться на нас при перепечатке материалов.

  • Проспект Независимости, 81,
    Минск, 220012, Республика Беларусь
  • разработка сайта: Softconveyer