РусскийEnglishБелорусский

Факультэт дызайну і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва

ОПРОС

Пример опроса (вопрос)





Факультэт дызайну і дэкаратыўна¬прыкладнога мастацтва

У Беларускім дзяржаўным тэатральна­мастацкім інстытуце мастацка­прамысловы факультэт быў заснаваны ў 1976 годзе. У 1994 годзе ён быў перайменаваны ў факультэт дызайну, а ў 1998­ым — у факультэт дызайну і дэкаратыўна­прыкладнога мастацтва.  

У склад факультэта ўваходзяць 7 кафедраў. Сярод іх — 5 выпускаючых: дэкаратыўна­прыкладнога мастацтва; інтэр’ера і абсталявання; дызайну; графічнага дызайну; касцюма і тэкстылю; 2 агульнафакультэцкія: кафедра малюнка, жывапісу і скульптуры; кафедра тэорыі і гісторыі дызайну. У склад падраздзяленняў факультэта таксама ўваходзяць навукова­творчая лабараторыя па камп’ютэрнаму дызайнерскаму праектаванню і вучэбна­вытворчыя майстэрні.  

У цяперашні час факультэт ажыццяўляе падрыхтоўку спецыялістаў па 2­юх спецыяльнасцях і 11­ці спецыялізацыях: дызайн (накірункі: дызайн аб’ёмны (спецыялізацыі: дызайн сродкаў вытворчасці і транспарту, дызайн вырабаў бытавога спажывання, дызайн мэблі); дызайн прадметна­прасторавых комплексаў (спецыялізацыі: экспазіцыйны дызайн, дызайн інтэр’ераў); дызайн графічны; дызайн камунікатыўны (спецыялізацыі: тэлерэклама, дызайн віртуальнага асяроддзя); дэкаратыўна­прыкладное мастацтва (накірункі: мастацкая кераміка; мастацкае шкло; мастацкія вырабы з металу; мастацкае ткацтва, мадэліраванне касцюма).  

З 2000 года факультэт узначальвае кадыдат мастацтвазнаўства, дацэнт К. Стрыкелева.  

Сістэма падрыхтоўкі студэнтаў на ФД і ДПМ увабрала ў сябе лепшыя традыцыі вядучых школ мастацтваў былога СССР і зарыентавана на выкананне дзяржаўнага заказу на спецыялістаў­дызайнераў і мастакоў дэкаратыўна­прыкладнога мастацтва. Працэс навучання скіраваны на паўнавартаснае засваенне студэнтамі эмацыянальна­пачуццёвага і лагічнага кампанентаў мастацкіх ведаў, метадаў сінтэзу іх з тэхнічнымі і эканамічнымі ведамі, а таксама прафесійных навыкаў. Прыярытэт аддаецца мастацкай падрыхтоўцы. Яе даюць пашыраныя курсы такіх дысцыплін, як акадэмічны малюнак і жывапіс, якія адпавядаюць стандартам акадэмічнай адукацыі, а таксама кампазіцыі, гісторыі мастацтваў, асноў стылеўтварэння, архітэктонікі, колеразнаўства і іншых. Атрыманне «тэхнічнага» і «эканамічнага» складальнікаў навучання забяспечваюць такія дысцыпліны, як тэорыя і метадалогія дызайну, канструяванне, матэрыялазнаўства, камп’ютэрныя тэхналогіі, асновы маркетынгу і іншыя.  

Якасць падрыхтоўкі на факультэце пацвярджаецца запатрабаванасцю яго выпускнікоў з боку вядучых прадпрыемстваў краіны.  

Пра высокі ўзровень навучання сведчаць і творчыя дасягненні студэнтаў. Пятнаццаць з іх сталі стыпендыятамі спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі. Сярод студэнтаў факультэта — пераможцы рэспубліканскіх і міжнародных творчых конкурсаў і алімпіяд. Лепшыя работы студэнтаў факультэта экспанаваліся ў Францыі, Германіі, Польшчы, Японіі, Расіі.


Copyright © 2007 БелАИ
  • Пожалуйста, не забывайте ссылаться на нас при перепечатке материалов.

  • Проспект Независимости, 81,
    Минск, 220012, Республика Беларусь
  • разработка сайта: Softconveyer