РусскийEnglishБелорусский

Художественный факультет

ОПРОС

Пример опроса (вопрос)





Художественный факультет

Мастацкі факультэт заснаваны ў 1953 годзе.

У склад факультэта ўваходзяць 4 кафедры: жывапісу, графікі, скульптуры, манументальна­дэкаратыўнага мастацтва, малюнка. У аснову іх дзейнасці пакладзены праграмы і вучэбныя планы, якія дазваляюць студэнтам факультэта ажыццяўляць паслядоўнае назапашванне акадэмічных ведаў, неабходных ім у далейшым для самастойнага творчага самавыяўлення.

Прыярытэтныя прынцыпы навучання грунтуюцца на традыцыях рэалізму, якія дазваляюць захоўваць і памнажаць здабыткі нацыянальнай культуры. 

Такі падмурак для дзейнасці быў закладзены першымі выкладчыкамі факультэта вядомымі майстрамі выяўленчага мастацтва Беларусі народнымі мастакамі БССР, сярод якіх былі В. Волкаў, А. Марыкс, В. Цвірка, А. Бембель, І. Ахрэмчык, П. Масленікаў, Я. Чамадураў, Г. Вашчанка, У. Стэльмашонак, М. Данцыг; заслужанымі дзеячамі мастацтваў, сярод якіх былі Н. Воранаў, У. Сухаверхаў, П. Любамудраў, І. Стасевіч. Большасць з іх, паспяхова скончыўшы ў розныя гады вядучыя мастацкія ўстановы Масквы, Ленінграда і іншых гарадоў, плённа працавала не толькі на ніве мастацтва, але і педагагічнай дзейнасці. Іх выхаванцамі сталі народныя мастакі Беларусі Л. Шчамялеў, Г. Паплаўскі, В. Шаранговіч, Л. Гумілеўскі, А. Анікейчык, А. Кашкурэвіч, В. Грамыка, Б. Герлаван.  

За больш як 50 гадоў на факультэце выхавана плеяда мастакоў, сярод якіх, акрамя звання «народны мастак», 21 чалавек атрымаў званне «заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь», 2 — «заслужаны работнік культуры Рэспублікі Беларусь», многія сталі лаўрэатамі дзяржаўных і іншых прэмій.  

Колькасны склад Беларускага саюза мастакоў і асноўны яго творчы патэнцыял сфарміраваны з ліку выпускнікоў мастацкага факультэта Акадэміі.  

З 2003 года факультэт узначальвае заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь У. Уродніч.  

Кафедрамі факультэта кіруюць вопытныя майстры сучаснага выяўленчага мастацтва, якія асабістым творчым вопытам узбагацілі духоўную спадчыну Беларусі.  

Шэраг студэнтаў факультэта адзначаны высокімі ўзнагародамі на прэстыжных міжнародных конкурсах.  

Прафесарска­выкладчыцкі склад факультэта не толькі ўсведамляе адказнасць за захаванне традыцыйнага пласта акадэмічнага навучання, але і клапоціцца аб развіцці спектра сродкаў мастацкай выразнасці і адлюстраванне з іх дапамогаю жыцця сучаснікаў. А гэта ў сваю чаргу будзе спрыяць духоўнаму ўзбагачэнню грамадства.


Copyright © 2007 БелАИ
  • Пожалуйста, не забывайте ссылаться на нас при перепечатке материалов.

  • Проспект Независимости, 81,
    Минск, 220012, Республика Беларусь
  • разработка сайта: Softconveyer