Театральный факультет
Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў пачала сваю дзейнасць менавіта з акцёрскага факультэта (12.11.1945 года), які ў 1971 годзе ў сувязі з увядзеннем новых спецыяльнасцей (рэжысура, тэатразнаўства, культурнаасветніцкая работа) быў перайменаваны ў тэатральны.
З 1990 года факультэт узначальвае заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь, прафесар У. Мішчанчук.
На факультэце вядзецца падрыхтоўка будучых творцаў па трох спецыяльнасцях: акцёрскае мастацтва, рэжысура, мастацтвазнаўства; 15ці спецыялізацыях: акцёрскае мастацтва драмтэатра і кіно, акцёрскае мастацтва тэатра лялек, акцёрскае мастацтва музычнага тэатра, рэжысура драмы, рэжысура эстрады, рэжысура тэлебачання, рэжысура мастацкага фільма, гукарэжысура, кіна і тэлеаператарства, тэатразнаўства, арганізацыя і кіраванне тэатральнай дзейнасцю і інш.
На факультэце плённа працуюць 4 кафедры: акцёрскага мастацтва (загадчыца Л. Манакова), рэжысуры (загадчык Р. Баравік), кінатэлемастацтва (загадчык У. Забэла), сцэнічнай мовы і вакалу (загадчыца І. Кабанава).
Навучанне на факультэце ажыццяўляецца ў дзвюх формах — дзённай і завочнай.
У аснову дзейнасці факультэта пакладзены вучэбныя планы і праграмы, якія грунтуюцца на традыцыях рэалізму нацыянальных тэатральнай і кінатэлематаграфічнай школ і бяруць пад улік сучасныя тэндэнцыі развіцця мастацтва. Асновы прафесійнай тэатральнай адукацыі ў Беларусі ў свой час заклалі народныя артысты Беларусі Е. Міровіч, К. Саннікаў, Д. Арлоў; народная артыстка Расіі В. Рэдліх; заслужаны артыст Расіі Б. Мардвінаў; доктар мастацтвазнаўства У. Няфёд; заслужаныя дзеячы мастацтваў Рэспублікі Беларусь У. Маланкін, А. Бутакоў, Л. Мазалеўская; заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь І. Курган і іншыя.
На факультэце ў розныя гады працавалі народныя артысты СССР Б. Платонаў, Г. Глебаў, А. Клімава, З. Стома, В. Тарасаў, В. Тураў; народныя артысты Беларусі З. Браварская, Г. Волкаў, В. Галіна, І. Ждановіч, М. Пташук і іншыя выдатныя творцы тэатра, кіно і тэлебачання.
Сярод выхаванцаў тэатральнага факультэта за больш чым 60гадовы перыяд існавання выйшла цэлая плеяда выдатных майстроў мастацтва тэатра, кіно і тэлебачання, сярод якіх народныя артысты СССР і Беларусі Г. Аўсяннікаў і В. Тарасаў; народныя артысты Беларусі Г. Гарбук, Л. Давідовіч, М. Захарэвіч, В. Клебановіч, А. Ткачонак, Г. Дубаў, С. Акружная, П. Дубашынскі, У. Куляшоў, А. Памазан, М. Пятроў, В. Лебедзеў, А. Мілаванаў, Г. Талкачова, В. Раеўскі, Б. Луцэнка, В. Філатаў, Г. Маркіна, Б. Масумян, А. Галко, М. Кірычэнка; цэлы шэраг заслужаных артыстаў Рэспублікі Беларусь і Расіі, заслужаных дзеячаў мастацтва Рэспублікі Беларусь і Расіі, лаўрэатаў Дзяржаўных прэмій СССР і Рэспублікі Беларусь, лаўрэатаў спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, іншых прэмій.
Цэлы шэраг выпускнікоў носяць высокія вучоныя званні і ступені: доктара мастацтвазнаўства, кандыдата мастацтвазнаўства, дацэнта, прафесара.
Прадстаўнікі тэатральнага факультэта заўсёды годна прадстаўляюць беларускія тэатральную і кінатэлематаграфічную школы на міжнародных і рэспубліканскіх фестывалях, алімпіядах, конкурсах, аглядах.
Тэатральны факультэт, яго кафедры, Тэатрстудыя імя Е. Міровіча знаходзяцца ў паўсядзённым пошуку новых форм і метадаў працы, скіраваных на выхаванне беражлівага стаўлення да нашай гісторыі і сучаснасці, узбагачэнне ў будучых творцах прафесійных і чалавечых якасцяў, удасканаленне іх духоўнага стану.